Questions et réponsesПЫТАНЬНІ-АДКАЗЫ02:26, 05.12.2005 Сеняшняя нярвовасць Лукашэнкі пры сустрэчы з журналістамі з Расіі, была відавочная. Ён чарговы раз выкарыстаў лухту як найбольш эфектыўную сваю зброю. Напрацягу 4 гадзін АГЛ зрабіў дзясяткі супярэчных заяваў, прывёў некалькі сот лічбаў аб небывалым росце эканомікі, абразіў Беларусаў, Расейцаў, і інш. Аднак нервам ягонага выступу была Ваша актыўнасць, як кандыдата на выбары Прэзідэнта. Праўнымі – ніякімі! Уладай кіруе толькі страх. Сёння тыя, хто аддае загады зрываць сустрэчы з выбарцамі, выдатна ведаюць, адчуваюць і ўсведамляюць настроі людзей. А большасць сёння хоча рэальных перамен. Гэта паказалі першыя паездкі па краіне. Мы будзем працягваць сустракацца з людзьмі, нягледзячы на перашкоды ўладаў. І не істотна, дзе будуць адбывацца гэтыя сустрэчы – на вуліцах у дождж ці снег, ля вясковай крамы, у полі, ля прахадной завода, у кватэрах. Людзі сёння патрабуюць альтэрнатывы і мы дамо ім яе. В общий список |