Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі



Кампанія За Свабодныя выбары


News in English



Свабода – гэта...

Галоўная навіна
Актывіста тэрмінова забіраюць у войска

Актывіста Руху “За Свабоду” Віталя Каратыша з Кажан-Гарадка, які мае намер балатавацца ў Палату Прадстаўнікоў, ваенны камісар без чаргі правёў па ўсім кабінетам медычнай камісіі.

 далей...

Навiны Руху
Медыi пра Рух
24/07/2008

Актывіста Руху падазраюць ва ўгоне ўласнага аўто

Змітра Вінаградава па дарозе ў Вілейскую акруговую камісію № 64, куды ён вёз спіс ініцыятыўнай групы,  перахапіла міліцыя.

24/07/2008

Чыгіра зноў будуць судзіць

Бабруйскі актывіст Руху Алесь Чыгір атрымаў позву ў гарадскі суд. 25 ліпеня ў будынку суда па адрасе Кастрычніцкая, 28 будзе паўторна разглядацца яго адміністрацыйная справа.

23/07/2008

Мілінкевіч у складзе 46 ініцыятыўных груп

На бліжэйшы месяц лідэр Руху “За Свабоду” плануе наведаць 35 гарадоў, каб прыняць удзел у пікетах па збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў. Праграма паездак і сустрэч ахоплівае ўсе вобласці краіны і большасць раёнаў Мінска.

23/07/2008

Севярынец не пускаюць у кандыдаты

Шляхам пагрозаў і ціску на сябраў ініцыятыўнай групы актывісткі Руху Таццяны Севярынец ўлады замінаюць ёй зарэгістравацца і распачаць збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты па Віцебскай Горкаўскай акрузе №11.

23/07/2008

Апошняе развітанне з патрыётам (фота)

22 ліпеня 2008 года баранавіцкая грамадскасць і прыхільнікі Руху “За Свабоду” развіталіся з Пётрам Рашэтнікам.

22/07/2008

Прысуд па “справе 14-ці” пакінулі без зменаў

Пракурор заявіла, што сам факт правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства ёсць грубым парушэннем грамадскага парадку. Суд пярэчыць не стаў.

21/07/2008

Абаронцы Лошыцы звярнуліся да кіраўніка Мінска (дадаліся фота)

Не зважаючы на моцны дождж, каля цэнтральнага ўвахода ў Лошыцкі парк сабралася блізу ста неабыякавых да лёсу паркавага ансамблю мінчукоў.

21/07/2008

Аўтограф-сесія аўтара "Магдэбургскай Гародні"

24 ліпеня ў Гродне адбудзецца аўтограф-сесія аўтара “Магдэбургскай Гародні” Юрыя Гардзеева.

21/07/2008

Ціск на Аляксандра Меха і яго паплечнікаў працягваецца

Пасля падачы кобрынскім актывістам Руху “За Свабоду” спіса ініцыятыўнай групы ў акруговую камісію, да яго паплечнікаў пачалі прыходзіць міліцыянты.

24/07/2008, Радыё Рацыя

Аўтар "Магдэбурскай Гародні" прыехаў на аўтограф-сесію

Неверагодны попыт жыхароў горада над Нёманам на кнігу Юрыя Гардзеева “Магдэбургская Гародня” вымусіў аўтара прыехаць з Кракава дзеля ўдзелу ў аўтограф-сесіі, якую зарганізаваў гарадзенскі Рух “За Свабоду”.

24/07/2008, naviny.by

Раману Кісляку забаранілі праводзіць “Марш дробных хуліганаў”

Актывіст Руху “За Свабоду” гэтай акцыяй меў намер прыцягнуць увагу грамадскасці да масавых фактаў адміністратыўных затрыманняў і арыштаў актывістаў апазіцыі.

24/07/2008, Радыё Рацыя

Прадстаўнікі КДБ ігнаруюць заканадаўства

Так лічыць актывіст Руху "За Свабоду" са Слоніма Алесь Масюк, які на свае запыты cвоечасова не атрымаў  адказаў дзяржаўных установаў.

24/07/2008, nn.by

Сяргей Салаш з сям’ёй трапіў у аўтакатастрофу

Здарэньне адбылося 10 ліпеня ў Херсонскай вобласьці Ўкраіны. Лідэр барысаўскай суполкі Партыі БНФ, актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Салаш разам з жонкай Вольгай і дачкой Дамінікай ехалі да сваякоў у горад Армянск. За 40 км ад месца прызначэньня, побач з райцэнтрам Чаплынка, Салаш спыніў сваю «Альфа-Рамэо» на ўзбочыне — Вользе трэ было прыняць лекі. Празь нейкае імгненьне ў машыну ўрэзаўся гружаны МАЗ.

24/07/2008, svaboda.org

У Севярынец новая ініцыятыўнай група

Сёньня віцебская актывістка Руху “За Свабоду” Тацяна Севярынец атрымала пасьведчаньні на сяброў сваёй ініцыятыўнай групы.

24/07/2008, Польскае радыё

Дэмакраты робяць стаўку на вялікія ўчасткі

26 ліпеня будуць канчаткова сфармаваныя ўчасткі, на тэрыторыі якіх пройдзе галасаваньне на выбарах у Палату прадстаўнікоў, пасля чаго пачнецца  фармаванне участковых выбарчых камісіяў.

23/07/2008, Радыё Свабода

Справа Караджыча: Дабро перамагае зло, калі ў дабра зьяўляюцца кулакі

Якое значэньне мае арышт Караджыча для Сэрбіі і эўрапейскіх пэрспэктываў гэтай краіны? Ці могуць балканскія падзеі стаць нейкім урокам для беларускіх палітыкаў? На гэтыя ды іншыя тэмы у перадачы “Экспэртыза Свабоды” разважаюць палітолаг Віталь Сіліцкі і актывіст Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец.

23/07/2008, Радыё Свабода

Мастоўскага актывіста дапыталі ў КДБ

Зміцеру Кухлею задавалі пытанне: дзе ён быў з 3 на 4 чэрвеня.

23/07/2008, www.charter97.org

Апазіцыянера звальняюць з працы

Гомельскага актывіста Руху Кастуся Жукоўскага папярэдзілі пра звальненне.

22/07/2008, Радыё Свабода

Ператрус у штаб-кватэры Маладога Фронту

Супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і міліцыі ўвечары 21 ліпеня ўварваліся ў менскую штаб-кватэру незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт, як толькі скончылася паседжаньне ўправы гэтай арганізацыі.

Каляндар падзеяў

 

25 ліпеня

14.30 Бабруйск, вул. Кастрычніцкая, 28

Суд над Алесем Чыгіром